ВЯРНУЦЬ МIНУЛАЕ…

Вярнуць мiнулае, як байка
Прыгод камедыянта грэшнага,
Што на пагорку ясным ранкам
Прасейвае паветра рэшатам.
 
З часiн былых, якiх не вернеш,
Пакiньце новай плынi ручайкi.
Прасейце жыцiцу, каб зерне
У будучым дало свае расткi.
 
Зярняткам iсцiны зямлiца
Дасць моцы прарасцi у новы час,
Гатункам новым адрадзiцца,
Сагрэць у сэрцах прадзедаў наказ…
 
Засеяць пустазеллем поле –
Жаданне марных, меркантыльных мрой.
Iмчыцца час за лепшай доляй,
Дзе мiр, сяброўства, воля i спакой.