Издать сборник стиховИздать сборник стихов

У роспачы

Я ня ведаю прычыны –
ад чаго балiць Душа…
Век другi зусiм – навокал:
лямпачка, а не лучына,
шклянка, з нейкай кавай «Мокка»…
Я ж стары ужо даволi,
а пачуццi – малыша…
Я ня ведаю нагоды –
ад чаго за ўсё Пакута…
Ну, здаецца ж, Дрэнь - чужая…
Ну, чужая…
Не мая!
Ёсць скатыны ў народзе -
Чалавечнасць не зважаюць -
паважаюць Гультая.
…роспач, гнеў, i - смута…
Я ня ведаю i Сэнса –
дзе Разумнасць?..
Што змянiлась ад Хрыста?..
Паўсямесна дэкадэнцтва:
хамства, злобства, пустата…
I забойстваў буйнасць…
Пэуна, Вера - толькi ў гэтым –
Жыць i не зважаць!
I нiколi не мяняць сябе – Нiколькi !
I не здраджваць добрым мэтам,
забаяўшысь болю.
I сяброў, за гэта ж, – паважаць!
*+*
ноч, кава, цыгарэтка, Лоджыя