Беседа с мышами

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”
 
РАЗМОВА З МЫШАМі.
 
Раз, пад вечар, цераз двор
прэ мышыная сямейка.
Затрымаў.
І пагуторыў,
што за хвароба нейкая
вас пагнала са двара ?
Можа дрэнна вам ў хляву ?
То лезьце ў пограб, дзетвара...
І не бярыця ў галаву,
што кот на вас мой зыркае...
Хвост, заразе абарву !
І капцюры павырву !
 
Вы ў хадзяйстве, можа й не
да якой карысьці...
Але жыць ў хляву, ў гаўне...
Разі ж гэта жЫцце ?
Калі Бог вас нарабіў,
дык ня мне судачыць...
Я ж ня нейкі там дзябіл,
дзеля чаго вы,
значыцца...
 
Кажуць, нейкі быў Патоп.
Усіх жа –
напрач патапіла...
А вы – жывыя...
Знама то –
вас у Каўчэг пусцілі !
Значыцца быў нейкі Сэнс,
на “за вас”, у Бога.
То і жывіце у мяне –
Вас ня вельмі многа.
*+*
4 ліпеня 2013 г.Косава.