Лiст з-за крат
Выбачай мяне, матуля,
Што не здолеў жыць утульна,
Дзе улада творыць дзекi
I не лiчыць чалавекам,
Калi хочаш жыць свабодна
У сваёй краiне роднай.
Не здзiўлён, што к валанцёркам
Далучылася с сяброўкай.
Выбачай мяне, каханка,
Што жывешь як партызанка.
Шпацыруеш з вольным сцягам -
Колькi ж у цябе адвагi!
Я далонь твою трымаю,
Моцна-моцна абдымаю.
Выбачай, пакуль у думках -
Будзем разам вельмi хутка.
Не стрымаць ПАГОНI болей,
Мы дабъемся лепшай долi
I рашучасцi не страцiм -
Будзе свята ў кожнай хаце!
Сцяг узнiмем па-над дахам
Побач з бел-чырвоным птахам!
Край наш стане лепшым ў свеце!
Моцна-моцна ў гэта верце!