АГУЛЬНАЯ ВIНА

Iсцi мы будзем так вякамi
Па шляху скрытаму iмжой,
З ярмом i лямкаю з грахамi,
З душою, зраненай вiной.
 
Пакуль не станем перад Богам
У пакаяннi за грахi -
Бязвiнных кроў, не жыўшых толкам,
За край маўклiвы i глухi.
 
Пакуль душою не адчуем,
Што вiнаваты кожны з нас.
На сцежках топкiх прабуксуем,
Не вернем лёсу светлы час.
 
Хто дзеяннем тварыў Бязбожжа -
Стаяць, як помнiкi крыжы.
Iшлi ўсе разам бездарожжам,
Маўчаннем усхвалялi куражы.
 
Перад унукамi, бацькамi
Наш грэх цяжарны, векавы.
Гештальт закрыць павiнны самi,
Пазбавiць край крывi канвы.