Я пра цябе нічога не...

Я пра цябе нічога не,
Нікому не.
У нашай кватэры 
Акрамя нас
Толькі лютасць і падваконне.
Я для цябе дзе хочаш там,
Як хочаш тут.
Твае словы да таго калючыя,
Што на іх можна ставіць у кут
На калені,
Як на тую соль ці на гарох.
Пачакай яшчэ.
У нашай кватэры
Хутка будзем утрох:
Я, мой нататнік 
і здань з іншамоўнай матэрыі.