У ПОШУКАХ СВЯТЛА

У хмарах бялёсых, курчавых,
Як пасак, зiяе нявiнная кроў.
Там жораў журботна азваўся
Курлыкаў аб мужнасцi верных сыноў
 
Снуюць журавы па-над краем
Ды будзяць зямельку спрадвеку ад сну.
Натхняюць Радзiму жаданнем
Узняцца - да зоркi свой шлях адвярнуць.
 
З працяглай, журботнаю песняй
Праўдзiвыя рвуцца на крылах увысь.
У пошуках вольнай i вечнай
Дарогi, каб розум з душой падружыць.
 
Драпежнiк здабычу шукае,
Iмкнецца свядомым шляхi перакрыць.
Клякоча ў прасторах, над гаем,
Скрабуцца па сэрцах яго кiпцюры.
 
Да працы не здольныя зграi
Спрабуюць прамень ясных зор засланiць.
Святло – гэта сок ураджаю,
Да шчасця вякамi шаўковая нiць.