ЧАКАННЕ СУСТРЭЧЫ

Сардэчка бабулi i дзеда згарае
Чакаюць сустрэчы з табой.
Балюча iм бачыць цябе на экране
Так цяжка змагацца з нудой.
 
У марах: абняць, падарыць пацалунак,
Пачуць родны шчэбет хутчэй.
Убачыць рэальна твой першы малюнак,
Адчуць цёплы проблiск вачэй.
 
За ручку з анёлам прайсцiся па парку,
Прыцiснуць да сэрца, кружыць,
Забыцца пра ўзрост, весялiцца ад жартаў,
Ад выдумак i небылiц…
 
Заплакаць ад шчасця, што родненькi вырас,
Акружаны ласкай цяплом,
Тануць у гарашчых вачах у кумiра
Малiцца каб вырас арлом!..
 
Па сэрцы блукаюць балючыя хвалi,
Здалёку, дзе край нам чужы,
Што баек i песняў яму не спявалi
А час так упарта бяжыць.
 
Малiтва, каб ты не забыўся радзiму,
Да Бога прашэннем ляцiць.
Ты нашая зорка, унук наш адзiны,
Нам цяжка цябе адпусцiць.