ЧАРТАПАЛОХ

Вякамi iдзём мы дарогай з усходу,
Абапал усеянай чартапалохам.
Кiпцясты даймае нас, душы выводзiць,
Расце разам з плюшчам, у пары прайдоха.
 
Лiянамi з несамавiтым суквеццем,
Бывала ў пялюшкi калiсцi дзiцятка
Заўжды спавiвалi, так нашыя сэрцы
З душой аплятаюць настырна, заўзята.
 
Вузее дарога ад чартапалоха,
Усякая нечысць яму даспадобы,
На шпiлькi ён нiжа i колiць, вядома,
Хто плюшч разрывае, як нiткi, свядомых…
 
Схавалася сонца за хмары, льюць лiўнi,
Балота i сырасць на нашай дарозе.
Хто згорблены ды на каленях - наiўны,
Другiя заснулi ды спяць у балоце.
 
Ой, нельга без сонца так доўга нудзiцца.
Карэннi захоплены тлёй, будуць чэзнуць.
Пара нам амыцца святою вадзiцай,
Каб выйсцi на сонца, мiнуючы бездань.