КАХАНАЯ

У цемнату начы ныраю,
Начное мора хiсткай цiшынi.
Лаўлю ў ёй гук птушыны, райскi,
Курлыкаюць за рэчкай жураўлi.
 
Я сэрцам чую говар скрыпкi,
Якая пра каханне пела песнь,
Хвалююся, прашу падтрымкi
У ветра, Бога, каб паслаў з нябес.
 
Душа мая ад шчасця млее,
Бушуе, рвецца сэрцайка ў нутры.
Лагодным i шаўковым шлейфам
Плывуць пачуццi, быццам жаўрукi.
 
Сасуды, як пiтвом дрымотным,
Напоўнены ад поглядаў i слоў
Каханага, якi пяшчотна
Шаптаў пад спеў садовых салаўёў.
 
Той шэпат, як пазёмкай, сэрца
Галубiў, журавiнкай называў.
Душа то ластаўкай, здаецца,
Ляцела ўвысь, то быццам ветру шквал.
 
Напэўна проста сплю, прачнуся,
Растане, быццам лёд вясной, мой сон.
I маё шчасце ў момант рухне…
Каханая крычыць усё наўкол…