ПРА КАНЯ, ДЫ ПРА ДАНТЫСТА.

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
 
Павёў каня свайго я
да дантыста.
СтарЫ мой конь,
і зубы з’еў.
І зараз што ж з таго здзіўляцца,
што сена ледзьве можа грызці,
а за авёс
ня хоча нават брацца…
 
Павёў каня свайго я
да спецыяліста,
які мне зубы устаўляў.
А што, скажыце,
мне з каня смяяцца,
за тое, што зубоў няма
ў ягоннай пысе?
Ён для мяне, як бы маё дзіцяці,
няхай жыве сабе яшчэ пакрЫсе…
 
Павёў каня свайго я
да стаматалОгіі.
Пачысціў яму пысу шчоткай,
ды й павёў.
А што?
Каню парА здыхаць збірацца?
Бяз ежы пражыве ж нядоўга,
памочнік мой,
мой сябра,
й братец…
 
Няхай паставяць новыя,
з жалЕззя.
ПакрЭпчай,
ён не артыст,
каб цалаваць яго у губы!
Каб мог жаваць, аж колькі ўлезе!
А не паставяць –
павыб’ю ўсім дантыстам зубы!
*+*
у Косава.... на падворку...