Лето с внуком Мироном в Коссово

Лето с внуком Мироном в Коссово
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
Лета з унукам Міронам на Косаве.
***
Прывязлі унука да мяне, на лета.
Знацца, каб я тут,
з ім і гойсаў...
А сын мой з жонкай,
запіхнуўшысь ў драндулетку,
пакацілі ў Мінск,
ад Косава...
 
Я сяжу на лаўцы,
на двары,
чашу патыліцу,
й гляжу на шпінгалета...
Гэта ж,
каб бяды з сабою ён якой не сутварыў,
трэба ж вельмі зорка прыглядаць,
за ім,
ўсё лета...
 
Унук, на лета дзеду –
гэта радасць...
З боку, так сказаць, псіхалагічнага...
А калі засуне ў рот якую гадасць,
па дзіцячаскай нявопытнай прывычцы ?..
 
А калодзеж...
Чыста пастка...
Анаконда !
Малы ж можа каўзанУцца,
па цікавасці усунуўшыся мордай ...
БуўтыхнЕцца, не паспееш азірнуцца !
 
Ля маліны крапівА...
І жгу-у-учая ...
Чырванеюць, гады-ягады, і вАбяць...
І палезе ўнук,
і абстрыкАецца балюча !
І нахрынт мне такое хваляванне нАдыць...
 
Парсючочак у мяне –
вясёлы, жвавы...
Па гароду скача цэльны дзень, як конік.
Ну, вядома ж,
для малОга – ён,
як гэты пОні...
Зваліцца, каўбой,
паб’ецца жа,
раззява !
 
Граблі,
вунь...
Стаяць каля сарая...
Ну, стаяць,
і анікому жа ня пАксцяць...
А тут – унучак,
проста так гуляе,
і наступіў...
Дык яны ж унуку нос, ці лоб расквасяць !
 
Аглядаю двор,
ў адчаі...
І як малОга тут збярэгчы...
Што тут старОму – без пячалі,
тое тут малОму – недарэчна.
 
Певень, бач !
Ужо кругамі,
вакол круціцца ля ўнука...
Ладыць, калі напужАе.
А калі дзяўбнЕ ,
дзяўбУкай !
 
Дзе ні глянеш –
падсцярога...
Хоць туды глядзі...
сюды...
Двор – небяспечны, для малога.
Прамкті -
поле міннае бяды !
 
Падазваў к сабе унука,
і пасодзіў на калені.
– Ну, як у дзеда табе,
тутка,
бедалага мой маленькі ?
 
– Тут раздолля столькі, дзеда !
Столькі розных закуткоў !
Вывучаць – ня хопіць лета !
І – дай цвікоў мне з малатком.
 
– Пабудую сабе хатку !
Будзеш дзед дапамагаць.
А прыедуць мамка з таткай –
ў хатцы буду сустракаць !
 
– Шчэ, змайструй мне самакатку,
каб за пеўнікам ганяцца !
І сядло – на парасятка.
І пойдзем ў лес –
пагледзім зАйцаў !
 
– Зладь яшчэ мне, дзеда, вуду !
Нацягаю карасёў !
І пабег: – Бадацца буду –
у суседзяў ёсць казёл !
 
Я стаю ля агарожы,
як абмякшы капялюшык...
І тут, суседка,
асцярожна :
– Стары, нешта занядУжыў ?
 
Распавёў свае пячалі...
А суседка – рагатаць.
– Стары, ты калі быў мАлы,
бедакурыў –
не паспявалі цябе драць !
 
– Шышкі, драпіны, фінгалы...
Колькі ж ты тварыў прыгод,
і быў такім ты фулюганам !
А, вось –
дажыў да гэтых год.
 
І падумаў я,
то – праўда,
ўспамінаючы дзяцінства...
Бо, дзяцінства –
гэта Радасць !
А што за радасць без шкадлінства.
 
Калі што, там...
Пэцкну ёдам...
І няхай ён –
як... куды...
І няхай пакрыху шкодзіць !
Толькі б – не было б бяды...
 
Таму – буду паглядаць...
Зорка !
Але, ўпОтай...
Трэба ж шчасця ўнуку даць –
шчасця пОўнага,
ў ахвотку !
*+*
27 лютага 2014 г. У Мінску, уначы, на Лоджыі... успаміны, з кавай і цыгарэткай