ВЕЧНАЯ ПЕСНЯ
Песня, пакуль, не ўзляцела да зорак -
Край мой у сцюжу святлом азарыць…
Чорны стаiць, камянiсты пагорак,
Промням святла не дае ён ажыць…
Песня пакуль што блукае па лузе,
Гукамi будзiць ад чэрствасцi край…
Дуб спарахнелы стаiць, валанцуга –
Ноты глытае iмховы лiшай…
Песня яшчэ ўсё завязла ў балоце,
Сцежкi пытаецца ў iм пратаптаць…
Чорныя хмары снуюць дзесь на ўсходзе,
Брудам пытаюцца песнь нашу ўняць…
Поўная светлага – вечная песня,
Волi сяброўка, матуля, сястра,
Свята душы i вясны наш прадвеснiк,
Шлях наш адвечны да новага дня…