ДА СУСТРЭЧЫ
Вы заклапочаны, як жаўрукi,
З затоеным пад крыламi дзiцяткам,
Каб путы разарваць, адкрыць замкi
Ды вырвацца на волю ясным ранкам…
Свой на чужыну пралажылi шлях.
Магчыма, там зырчэй засвецiць сонца,
Не забрынчаць кайдАны на нагах,
Што мiм рыхтуе ў роднае старонцы…
Вам будзе прывiтанне слаць лясок
Ад родных, блiзкiх шопатам лiсточкаў
У цiхi, светлы, цёплы вечарок
Аблашчыць вас лагодным вецярочкам…
Ды заварожа ў шатах дрэваў спеў,
Лагодна пракукуе песнь зязюля.
Здавацца будзе: свет паружавеў –
Шлюць прывiтанне родныя матулi…
Няхай той край агорне цеплынёй,
Натхнiць да волi вашае памкненне,
Прыёмнай стане маткаю другой
Для вас… Дамоў чакаем з пранiкненнем…