ПАМIНАЛЬНАЯ СУБОТА
Сягоння памiнальная субота…
Маркотна, сумна… На душы журботна…
Пячэ агнём, як дзённая спякота,
Боль успамiнаў маё сэрца моцна…
Перад вачыма хутка, як карцiнкi,
Мiгаюць моманты жыцця былога,
Лагоднай, цёплай ласкi мацярынскай,
Святла вачэй ад погдяду святога…
Плывуць самотна, плаўна ў небе хмаркi …
Як бы ахутаныя коўдрай душы.
Шукаю ў небе родных, як блукальнiк,
Таемна, каб спакой iх не парушыць…
Яны ў малiтвах за мой лёс прад Богам,
А я за iх спачынак на нябёсах,
За грэх, якi застаўся прад зыходам:
У справах, думках i балючых словах…
Злiлiся нашы лёсы, бы малiтва,
Адзiная за шлях да лепшай долi…
Бацькоўскi позiрк з неба – нам ахова…
Штуршок да выхавання сваёй волi…