Жил... жил... а не хватает...

Жил...  жил... а не хватает...
ЖЫЎ, ЖЫЎ…
А НЕ ХАПАЕ…
 
Падаў снег.
У гэтым годзе – першы…
Для мяне –
ён можа быць апошнім…
Трэба дапісаць мне
гэты вершык,
бо, скрабуць па сэрцу кошкі…
Лекар назву даў –
“артэрскляроза”,
і яшчэ,
якась “сцянакардзія”.
Датаптацца б мне
да навагодняга марозца…
Дацягнуцца б да вясенняй серадзіны…
Калі ўсё памершае, здавалась,
ажывае, цягнецца да сонца…
Божа,
падаруй мне гэту маласць,
крышку шчэ пажыць…
А лепш –
падаруй мне шчасце
жыць бясконца…
*+*
ноч, кава, цыгарэтка, Лоджыя