МінскіЯ ХРОНіКі. ХРОНіКі ТУТЭЙШАГА.

МінскіЯ  ХРОНіКі. ХРОНіКі  ТУТЭЙШАГА.
Беларусь – ты мая уцеха.
Беларусь – мой Вялікі Кут.
І я – нікуды не з’ехаў,
бо,
нарадзіўся ТУТ.
 
Заву Беларусь матуляю,
я іншаю б – не хацеў.
Краіна мая – утульная,
пяшчотная да дзяцей.
 
Краіны бываюць лепей,
так кажуць,
ня ведаю я.
Мне матчына лустачка хлеба
смачней,чым чужы каравай.
 
І я – нікуды не з’еду!
Пакуль ТУТ пануе тать.
Як сын Беларусі,
ведаю,
што грэх у бядзе
матулечку пакідаць.
 
Гэй,вы!
“змагары-эмігранты”,
Ў Парыжах ды Прагах асеўшыя,
шыкуюце тама на “гранты”,
а матачка ТУТ захварэўшая…
 
Хвароба – на ўсю краіну!
Паскуднейшая зараза…
Я маці сваю – не пакіну,
калі паміраць,
дык разам…
 
А, як у жыцці там, недзе,
мяне не цікавіць,
паверце…
І я – нікуды не з’еду,
з матуляю буду -
да смерці!
*+*
ноччу у Мінску