ГІМН ЖАНЧЫН БЕЛАРУСІ

ГІМН ЖАНЧЫН БЕЛАРУСІ
Мы, беларускі, мірна паўсталі
Супраць улады, што кроў ліе ракой,
Мы не жадаем, каб нас гвалтавалі
Чорныя не́людзі ўлады такой!
Годзе трымцець, дачакаўшы пасады,
Толькі была б тая ціша ды гладзь!
Мы не жадаем, каб нашыя ўлады
Самі сябе пачалі выбіраць!
 
Мы беларускі, маці, жанчыны,
Любай краіны фонд залаты,
Шлях наш да міру толькі адзіны –
Белую Русь зберагчы ад бяды!
Годнасць папраная, гонар папраны
Жудам бязлітасных жорсткіх распраў.
Ганьба наймітам і ганьба тырану,
Што крывадушна уладу забраў!
 
Мы – беларускі! Разам мы – сіла,
Мы не жадаем крывавае вайны!
Маці сказалі – маці зрабілі,
Каб ганарыліся намі сыны!
Розумам светлым, з любоўю і верай
Робім мы крок да няпраўднай мяжы,
Ад крывасмокаў, ад ненажэраў,
Божа, Айчыну для нас зберажы!