ХТО МАЕ ПРАВА?..

Хто надзялiў сябе правам указваць народу
Думаць пра што iм i мроiць аб чым?!
Хто надзялiў сябе правам чынiць перашкоду,
Хабар i хамства дазволiць адным?!..
Ну а другiх катаваць за любоў да Радзiмы,
За барадзьбу за святло, за народ свой адзiны...
 
Хто мае права таптаць наш народ i глумiцца
Ды насмiхацца над роднае мовай?!…
Сцяг вымушаць нахiлiць i слязамi амыцца
Разам з крывёй непавiннай, чырвона-багровай?!..
 
Нашых бацькоў i дзядоў не палохалi краты…
Нельга схiлiць, растаптаць i замучыць народ…
Рухам сваiм за свабоду – народ наш багаты…
Мы пераможам… Злачынству дадзiм разварот!..
 
Хопiць нам страхаў, знявагi, жалобнага смутку,
Праўда - за намi, з ёй побач iдзе перамога…
Нельга купiць больш народ наш на брудныя чуткi,
Прагнем мы ўсе да свабоды ды шчасця людскога!..
Розныя казкi, пражэкты, хлусню i абман -
Змыем з вачэй i развеем пратухлы туман…