Бясконцасць нябёсаў

Бясконцасць нябёсаў

Аудиозапись

Бясконцасць нябёсаў кранаюць сваім галлём,
Шапочуць аб нечым з вятрамі ўначы, а ранкам,
Жаўрук заспявае паблізу с такім пачуццём,
Што лісце сарвецца, і ў танцы пакружыць да ганка.
 
І будуць асілкі-дубы, як за дзецьмі, сачыць
За тымі лістамі і вокнамі бацькавай хаты,
Усмешкі і крыўды ўсе нашы ўпотай лічыць,
А імі любое дзяцінства заўсёды багата.
І будзе матуля на ганку пад нос спяваць,
Ды жарыць аладкі, каб дзеці раслі ў згодзе
З сабою, людзьмі. Каб умелі яны шанаваць
Асілкі-дубы, па небу галлём што водзяць.
І будзе так многа наперадзе сонечных дзён,
Бацькоўскай пяшчотай, як шалем пуховым, сагрэтых.
 
Дубы каля хаты забралі ў салодкі палон
Усе мае сны. Ім вялікае дзякуй за гэта.
 
Здымак зроблены з парога бацькоўскай хаты
 
май 2020