Унук наш - шчасце, дар прыроды.

У Велiкодны дзень для нас
Гасподзь паслаў свой падарунак.
I кружыць нас, як хмельны квас,
Вясны чароўны пацалунак.
 
Ён быццам зорачка з нябёс
Бы яркi сонечны праменьчык
У сэрцы нам святло прынёс,
Як жыватворны той агеньчык.
 
Ён абудзiў любоў, цяпло,
Унук наш - шчасце, дар прыроды.
Надзеяй сэрца ажыло,
Растаялi як снег нягоды.