Музыка вясны...

Вясна пакуль яшчэ нясмела
Нам цiха грукае i клiча ўсiх на вальс.
Яна, як музыкант, умела
З вясеннiх нот складае музыку для нас.
 
Якая так хвалюе сэрцы,
Чаруе нас той каларыт музычных п`ес,
Дзе з жаўруком шапочуць дрэўцы,
Птушыным звонкiм спевам ажывае лес…
 
Рыхтуе пiльна сад убранне,
Яго лiсцё – бы гэты чысты iзумруд.
Нас клiча рэчка на спатканне
Ды сажалка з лiлеямi – мясцовы цуд!
 
Яна на колер iзумрудны
Рассыпала малюнкi фарбаў веснавых.
Варожыць погляд мiмалётны,
Дурманiць пахам траў i кветак лугавых…