РОДНАЯ МОВА

РОДНАЯ МОВА.
 
Мая родная мова,
Ты прабач калi ласка мяне,
Што хавала я слова
Вельмi доўга пад сэрцам - на дне.
 
Не знайшла тады моцы,
Каб змагаца за мову маю,
Калi родныя слоўцы
Выклiкалi насмешку адну.
 
Адчуваю я горыч
Здрады той, каб назваць яе сном.
Змог пiсаць Караткевiч,
Льюць бальзам «Каласы пад сярпом».
 
А Мулявiн? З Расii!
Закахаўся ў пявучасць тваю.
Вы ўдваiх, як мiсii,
Услаўлялi Радзiму маю!
 
Ты даруй, як дзiцяцi,
Беларуская мова мая.
Ты мне родная мацi,
Выбачай, заблудзiлася я.
 
Я знайду ў сабе сiлы,
Выйду скора з той цемры на свет.
Абвяшчу на прасторы -
Гэта мовы маёй першацвет!