ПАМЯЦЬ
ПАМЯЦЬ.
Беларусь – мая любая, родная мацi,
Хiба можна забыцца пра слёзы i жах,
Якi бурным патокам па кожнай жа хаце
Пераносiў крывавы насычаны пах.
Наганяе нам смутак той чэрвенскi ранак,
Што пачаўся так рана з равучых гармат
I парушыў чаканы жыццёвы свiтанак
Для бязвусых хлапцоў i ранiмых дзяўчат.
Роў снарадаў i бомб разрываў наваколле,
Патануў у пажарах мой родненькi край
Дзетвара на гады абмяняла прыволле
Ды з вiнтоўкай ў руках наблiжала той май.
На зямельцы маей беларускай гаротнай
Гаспадарнiчаў тлеючы попел i дым.
Пакрывала вайна яе ранай глыбознай,
Руйнавала будынкi адзiн за адным.
Ўскалыхнула вайна ўсё жывое ў айчыне
Тут бары i лясы выгаралi да тла.
Засталiся ў зямлi i на вечным спачыне
Нашы родныя - хто не дажыў да святла.
Аддавалi жыццё за свабоду Радзiмы,
Наблiжалi цвiтучы той радасны май.
Вельмi ўдзячны бацькам, што заўжды мы адзiны,
Зберагаючы мiр, праслаўляючы край.
Адрадзiлiся горад, пасёлкi i вёскi,
Расквiтнелiся ў маi лясы i сады.
Ўспамiнаюць унукi вайны адгалоскi,
На плакаце смяецца iх дзед малады.