Госцем модна быць вясной

Госцем модна быць вясной.
 
А зiма мяце, бушуе,
Разгулялiся вятры.
Сэрца б`ецца, панiкуе,
Разрываецца знутры.
 
Снегам сэрца засыпае
Ды страшэнным халадком
Мне нутро перабiрае
Тым калючым вецярком.
 
Тэлефон даўно не звонiць,
Не завуць мяне на чай,
А зiма мне балабонiць:
Цiха, цiха засыпай.
 
Не! Не трэба! Не хачу я
Пад сумётамi спачыць.
Сiлы будуць! Iх знайду я!
Каб усё там растапiць.
 
Прымасцiлася ля свечкi
Прагарэўшай так даўно.
Свае горкiя славечкi
Разлiваю як вiно.
 
А яна гарыць i ззяе,
Раздае кругом цяпло.
Ад брыдоты ачышчае,
Дарыць ласку i святло.
 
Яе полымя iскрыцца,
Лашчыць сэрца зыркi свет.
Так i хочацца забыцца
Ды схавацца ў цёплы плед.
 
Лье агонь яна як рэчку,
Сагравае ўсё цяплом.
Так удзячна я за свечку
З цудатворненькiм святлом.
 
Стала плавiць тую льдзiнку,
Што на сэрцы у мяне.
Я заўважыла травiнку,
Як з пад шатаў тая б`е…
 
Да мяне спяшае лета!
Кветкi ў сэрцы расцвiтуць.
Дзякуй Бог, табе за гэта,
Не хачу ў слязах тануць.
 
Тэлефон на кухнi звонiць
I завуць мяне ў кiно.
Песню салавей заводзiць,
Я любуюся ў акно.
 
Не! Не крыўджуся, бо знаю:
Госцем модна быць вясной.
Я зiмой i не чакаю,
Плакаць мне смялей адной.