Адказ Старому Уласу

Больш за сто гадоў таму
Ўлас пiсаў пра Дубiну,
Вось сягоння табе Ўлас,
Дубiнцы даюць адказ.
 
АДКАЗ СТАРОМУ ЎЛАСУ
 
Ой не веру, што, Улас,
Ты бываў у вёсцы ў нас.
Бо баяўся Дубiну
Больш чым збораў на вайну.
 
Каб убачыў вёску сам,
Напiсаў бы ОДУ нам.
Бо пазнаў тады бы ты,
Чаму зломаны платы.
 
Пачынаем з Рачанят –
На пагорку пару хат.
Смех ля Рутавых варот,
А не спiць увесь народ.
 
Выйдуць дзеўкi пагуляць,
Няма з кiм пафлiртаваць.
I смуткуюць без хлапцоў
Да прыходу дубiнцоў.
 
Вось iначай Дубiна:
На пяць вёрст ляжыць яна.
А дзяўчат i хлапчукоў –
Бы на градцы агуркоў.
 
Прыпазнiўся ты на час,
Дык вяселле не для вас –
Бо каханую знайсцi,
Трэба локцi развясцi.
 
Як хлапец заўважыць сам,
Каля дзеўкi кружыць хам –
Яму шлях не гарадзi,
Ад каханкi адыдзi.
 
Каб сюды прывёў Вас Бог,
Дык адразу ведаць мог,
Што камы, якiя ў нас,
Ты ясi ў першы раз.
 
Не хвалюйся за абцас,
Цiда зрабiць яго ў раз.
Што абцасы - нават бот,
У гармонiк, цi факстрот.
 
Боты ў восень, цi вясной,
А прыець да нас зiмой!
Мы валёнкi табе ў мiг,
Бо зайздросны ты жанiх.
 
Без валёнкаў не пражыць,
Каб хваробу не нажыць.
Сын Рагелiхi для вас
Iх зваляе ў пэўны час.
 
Ён зрысуе ножку так!
Дапасуе як мастак.
Быў рукасты да ўсiх спраў,
Нават мэблю майстраваў.
 
Можа Мiшка не памог?
Бяжы к Шурку з усiх ног.
Спадабаецца табе,
Бо ён робiць, як сабе.
 
Як да Ручыца блiжэй? -
Там валёнкi даражэй.
Будзеш панам ты зiмой,
Закахаешся сабой.
 
Абнавiць свой гардэроб
Ды такi, каб ты як сноп
Перад фрэнчыкам стаяў,
Шлюб царкоўны ўспамiнаў.
 
Тут Глябовiч, як нiхто,
Можа сшыць вам i пальто.
Так падгонiць да цябе,
Пазайздрошчу я табе.
 
Лiза жонкам, нiбы прыз,
Споўнiць кожны iх капрыз.
Любiць так шывок прагнаць,
Што “Элеме” не дагнаць.
 
Калi рожа нападзе,
Прыгажосць тваю скрадзе.
Я б да Стэпкi адвяла,
Каб яна яе звяла.
 
Вочы быццам бiруза,
Лiшаям яна граза:
Стане Дуня барматаць
Дык лiшай вам не дагнаць.
 
Як не спаў ты пяць начэй, -
Да Махорчыхi хутчэй.
За яе шагнеш парог,
А сон звалiць цябе з ног.
 
Можа ты не прыязжаў,
Што спадкаемца чакаў?
Далi б рады – не бяды!
Ёсць бабулi, ёсць дзяды.
 
Тут Параска, як заўжды,
Быццам рыбiну з вады,
Роды прыме хутка так,
Залюбуецца мастак.
 
А мужык яе Пятрук –
Печкi-цацкi з яго рук.
Майстраваў ён печы ўраз!
Ды якiя! – Проста клас!
 
Каб у нас ты пакахаў,
Хату тут пабудаваў,
Ты б нi с чым не меў турбот,
Бо рукасты наш народ.
 
Для Кулёнка, што з Баяр,
Не патрэбен ваш пiяр –
Так шугае з печы жар,
Аблiвае потам твар.
 
За печ дзякуй Тамашу,
Заслужыў ён барышу.
З камянёў лажыўся рад,
Абагрэў нам многа хат.
 
А Антось Мучынскi ў мiг
Сам з ляшчынак маладых,
Вам змайструе на фуршэт
Стол, i лаву, й табурэт.
 
У руках у Лукаша
Ковал дрэва , як душа –
Будзе пець i танцаваць,
Як Лукаш нам майстраваць.
 
Што папросiш у Лукi –
Возьмеш цацкаю з рукi:
Дзверы, вокны, калаўрот,
Яго любiць наш народ.
 
Плача ў доме наш ляснiк,
Бо прыклад ягоны знiк,
Што рабiць? – Не знае сам,
Дзе шукаць? - Цi тут, цi там?
 
I пайшоў ён напрамкi
Ў Дубiну аж да Лукi.
Той у мiг прыклад зрабiў,
Лакам з сажаю пакрыў.
 
Змайстраваць ён скрыпку мог
Ды iграў на ёй як Бог.
Вось такога майстра, Ўлас,
Ты пабачыш толькi ў нас.
 
А Багуцкi вось Сцяпан!
Што да шыбаў? - Дык як пан.
Так вам лiнiю звядзе,
Нават шчылiнкi нiдзе.
 
Мелi ў вёсцы кавалёў
Тут i Дажаў, Рагялёў,
Ды якiя кавалi! –
Падкаваць блыху маглi.
 
Калман добры быў хлапец,
Меў ён кузню. – Маладзец!
Што папросiш, зробiць ён:
Плуг, бароны, медальён…
 
Мог каваць i Тарасюк –
Плуг харошы з яго рук.
Меў пудовы ён кулак,
На ўсе справы быў мастак.
 
Ці наведаў, любы Ўлас,
Алапаева хоць раз?
Вайцяховіч наш бываў,
Нават ГЭС там будаваў.
 
Бачыш, вось, як дубiнцы
I ў Расіi малайцы.
Бо майстроў, што ў Дубіне,
Знойдзеш хіба на Луне.
 
Пахваліся, што, хоць раз,
Па Няйве ты плыў Улас.
А Валодзя дубінец
Быў любімы там плывец.
(Няйва – рака, на якой Алапаяўская ГЭС)
 
Цi сасна гэта, цi дуб,
Ён выдатна робiць зруб,
Вырабляў шалёўку сам,
Шаляваў ён хаты нам.
 
Каб у вёсцы нашай жыў,
З маiм дзедам бы дружыў.
Ён талковы быў – скажу,
Пра яго вам расскажу:
 
Працавiты вельмi дзед
А якi для ўсiх сусед!
Прачытаў так многа кнiг
Павучаў заўжды другiх.
 
Мог параду вам ён даць,
З гаспадаркай падказаць.
Намываў у моры соль
Саляны быў тут кароль.
 
Збудаваў другi паверх
Каб гучаў у доме смех.
Першы - школа заняла,
На другiм - сям`я жыла.
 
Калi студню хто капаў,
Дзесяць колаў апускаў.
А мой дзед, як малады, -
Аж на трыдцать - да вады.
 
Падрастаў яго сынок,
Бацька даў яму намёк:
Трэба ласкава з вадой,
I не будзеш ты з бядой.
 
Помню я да нас дамоў
Чалавек прыйшоў з Гляёў:
–Ты, Барысавiч, ратуй,
Нам вадзiцу падаруй.
 
Студню выкапалi нам,
А вадзiцы не на грам.
Падказаць мы просiм Вас,
Каб вада знайшлася ў нас.
 
I мой бацька дапамог,
Тут адзiн ён толькi мог
Апусцiцца на рамню
На такую глыбiню.
 
Быў суседам нам Габрук,
Ой, якiх ён слаўных рук!
Студня будзе на запрос,
Вылье помнiк на пагост.
 
Млына ён праект зрабiў,
Сам яго i ўвасабiў.
З Ваўкавыска камень вёз,
Правяраў размер i скос.
 
Сшараваў вяроўкi ты,
Ёсць Габрук за тры вярсты.
Як саўе i скруцiць ён,
Не парве i батальён.
 
Чарапiца з яго рук –
Нават вытрымае брук.
Змайстраваў ён форму сам,
Лiў дахоўку землякам.
 
Гаварылi пра наш край,
Што паслуг хоць адбаўляй.
Напартачаць штось яны,
Дык бягуць да Дубiны.
 
Зраўнавацца з дубiнцом -
Трэба быць вам мудрацом.
Як да цацкi мы да спраў
Падыходзiм, каб ты знаў.
 
Палюбуйся ты, Улас!
Ураджай вялiкi ў нас.
Тут пушыстая ралля –
Пладавiтая зямля.
 
Ураджай сабраў народ,
Многа ў iх другiх турбот.
Вышываць будзем зiмой
Адпачнём тады с табой.
 
А сягоння - гэта сон!
Упарадкаваць бы лён
Добры ён у нас расце,
А прыгожа як цвiце!
 
У Марылі ў Юзука
Лён сушыла талака.
Як сабралi ўсе кулi,
Дык у восець павязлi.
 
На палочкі ставяць іх.
Печкі жараць за дваiх–
Прасушыць трэба лянок,
Каб нiдзе ён не прамок.
 
Захрусцеў льняны кулёк,
Даў жанчынам ён намёк:
Што яго ўжо трэба мяць,
Да трапання рыхтаваць.
 
Мнуць жанчыны, цячэ пот,
У мужчын сваiх турбот.
Трушчаць лён яны мяльчэй,
Бо трапаць тады лягчэй.
 
Ой! Багаты вельмi плён.
Да зiмы мы трэплем лён
Б`ём так моцна, аж свiрчыць,
Каб кастрыцу аддзялiць.
 
Прапускаем лён праз шчэць,
Яму трэба памягчэць.
Пасмы мягкiя каб спраў,
Ты б шарачак атрымаў.
 
А тканнё! Як паглядзець! –
Селянiну песнi пець.
З яго шыюць каптаны
Ды і грубыя штаны.
 
Трэба лён перачасаць,
Грэбнем меншым расчасаць,
Тады з грубага лянка
Будзе пасма кужалька.
 
Атрымаем кужалёк,
I спрадзём пад вечарок.
Кросны ставiм пад акно,
Светла ткаць тут палатно.
 
Скруцім мы яго у сувой
Ён спатрэбiцца зiмой.
Будзе шлюбны нам каптан
I прыгожы сарафан.
 
Вельмi здатны наш народ,
Ладзiць спраўна агарод,
А табе, наш любы Ўлас,
Баяць казачкi пра нас.
 
У людзей заўжды хапала:
Мелi мёд, вiно i сала.
Да каго ты не зайдзi –
Пуза трэсне! Ой глядзi!
 
Як да Мар`ячкау зайду –
Мёд цячэ на бараду.
Што паснедаў, не кажы,
Ты хоць лыжку аблiжы.
 
У Буфетчыка садку
Вiсяць грушы ў халадку.
Наганяюць апетыт
А паркан стаiць як шчыт.
 
Ты наведай Чабаёў,
Усяго там да краёў.
Грушаў, яблык на падбор,
Так засыпан iхнi двор.
 
Пасадзiў Юзюк садок,
Расшырае што гадок.
Як гатунак не знайсцi,
Можа з Вiльнi прывязцi.
 
Па сакрэту скажу Ўлас –
Мудры быў народ у нас,
Меў настаунiкаў сваiх,
Паважалi вельмi iх.
 
Быў у вёсцы дажа суд,
Наш суддзя любiў свой люд,
Так нас слухаў, як нiдзе,
Памагаў заўжды ў бядзе.
 
Знаў праблемы добра ён,
Мудры быў на ўвесь раён.
Сына ў Вiльнi нам вучыў,
Лёсам вёскi даражыў.
 
Бацька з сынам Рагялi
Дубiну не падвялi:
Бацька ў праве насiў чын,
А дзяцей вучыў тут сын.
 
Сухадолец наш зямляк,
Ля царквы меў асабняк.
Ой! Разумны наш Сымон –
Вырашаў як Саламон.
 
Ён з дачкой тут выкладаў,
Многа ведаў дзецям даў.
Прыклад быў заўжды ТАКI!
Iх любiлi землякi.
 
Народ творчы дубiнцы,
Славяць вёску. – Малайцы!
Зробяць здымак i дыван,
Апаяшуць сарафан.
 
Вот Валодзя Барысок
Дык узораў быў знаток
Так наб`е ён палатно! -
Зацiкавiць, як кiно.
 
У народзе хадзiу слух:
Бачыў хлопцаў я тут двух,
З iмi трэцi быў Пятро –
Прынясуць дыван на «сто».
 
I пяюць хлапцы ў цiшы,
Заклiкаюць ад душы:
«Маляваныя каўры,
Набiваныя маўры».
 
Тчэ Маланка паясы –
Незямной яны красы.
Не адвезцi з iх вачэй,
Мне бы выткала хутчэй!
 
Сябра, Толя Бальшавiк,
Фотасправай ён пранiк.
Гэты творчы чалавек
Падарыў нам прошлы век
 
Каб паслухаў ты, Улас,
Песнi, музыку пра нас,
З Дубiной бы лёс звязаў,
А Валожын - не шукаў
 
Весяляць цымбалы нас,
Козы скачуць цэлы час.
Наш музыка Качагар,
Меў вялiкi Божы дар.
 
Стане Зiнушка спяваць,
А ёй Сцёпа падпяваць.
Слухаць іх, адкрыўшы рот,
Людзi лезуць аж на плот.
 
Любiм пець i танцаваць,
Пра сябе пажартаваць,
Баек столькi склалi мы,
Не раскажаш да зiмы.
 
Вось Навумiха, скажы,
Ёй на дрэва пакажы,
Як расцягнеш ты гармонь,
Табе вершык на далонь
 
Любiць Нiна весялiць,
Жарты ўмее адпусцiць.
Каб схапiўся за бакi,
А смех лiўся да ракi.
 
Як захочаш адпачыць,
У карчму не грэх схадзiць ,
Дзе зайсцi? – Я вам скажу.
На гасцiнцы. – Пакажу.
 
Быў гасцінец – добры шлях –
Там карчма дала размах.
Ды пілі ўсё ж дубінцы
100 (не болей!) – малайцы!
 
Адпачыць быў кожны рад,
Тлькi працы было шмат
Так напіцца не маглі,
Каб заваліцца на зямлi.
 
А паветра – скажу, Улас,
Ой! лячэбнае у нас.
Ля балота мы жывём,
Таму добра так пяём.
 
Дапамога з тых балот,
Там багацце круглы год.
Як мой дзед тут пражываў,
Журавiны сабiраў.
 
А грыбочкi, што з балот,
Самi скачуць табе ў рот.
На балоце грыб знайшоў,
Дык у лес ты не пайшоў.
-----------------
Хоць па свеце ўсім прайсці –
Такой вескi не знайсці.
Кабы талентаў сваiх,
Нам хапала на траiх.
 
А назвалi Дубiной,
Што дубы раслi сцяной.
Як вандроўнiк тут iшоў,
Дык iконачку знайшоў.
 
Сталi месца пачытаць,
Ды царкву там будваць.
Многа радасных надзей
Грэла сэрца тых людзей.
-------------
Можа хто не ўпадабаў,
Як мянушку прачытаў –
Каб па прозвiшчу знайсцi,
Трэба вёску абыйсцi.
 
Просьба ўсiх вас не злаваць
I мяне не прабiраць,
Бо Вяршыцкiх з Дубiны,
Больш чым шышак у сасны.
 
У канцы скажу я так:
Кожны з нас пiсаць мастак.
Але цёпла! Каб сагрэць!
Каб чытаць i песнi пець.