ВОСЕНЬСКАЕ.

ВОСЕНЬСКАЕ.
Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».
 
Цякло скрозь шкло
дажджамі змУчанае неба.
Кот шмыгануў абмокшы,
па падворку.
Ой, холаду у хату нацякло…
СтарЫм цяпло патрэбна…
Я зараз печку натаплю,
стварУ сабе уласнае надвор’е…
 
Сабака мой ляжыць у кануры,
з сараю куры не вылазяць…
Паганкі-хмары разляглісь па небу…
Паходзіў певень па двары,
хмурЫ…
Цяплее ў хаце…
Папіць гарбаты, разі…
З мядком,
на лусце хлеба…
 
Заліў “Цэйлонскі Хэйліс” кіпятком,
паціху ножык натачыў,
адрэзаў хлеба,
ды й мядком услАсьціў…
Цякуць паціху думкі ручайком,
патрэскваюць паленцы у пячЫ.
Я кубачкам з гарбатаю,
сугрэў нутру,
ў адгон напасцям…
 
Бо, толькі богу ведама –
шчэ колькі мне пажыць…
Хаця ж, здаецца,
і пажыў нямала…
Сабраў пакрыху ураджай,
гарод прыбраны,
і бульба з мОркваю ў падвале,
цыбуля, у вязаначках, вісіць,
і венікі,
да бані,
пах распаўсюдзілі духмяны…
*+*
ноччу, на Лоджыі, з цыгарэткаю...