Ночью в Коссово, под яблоней, под звёздами

Уначы у Косава,пад яблыняй, пад зоркамі.
 
Ноч накінула на зоркі хмарны пОлаг…
У жыцці прыпынак – адпачынак…
Я не маю ніякой прычыны
сумавАць… на Косава спусцілась стОма…
 
Дзесь сабака браханУў,
зпрасоння…
Сны якія у яго…
Цікава…
Дзень цяжкі быў,
як заўсёды,
сёння…
СтОма…
Ноч…
АдпачывАю…
 
За сталом,
пад яблыняй,
з гарачай кавай…
Ліст паперы…
Літаркі ляплю…
Я нікога ў госці не чакаю –
спяць на хаце ўсе,
каго люблю…
 
У мяне святла –
маленькі востраў…
На святло зляцелісь матылі…
Я люблю сваё жыццё даволі моцна…
Божа,
дай жа мне –
каб доўга-доўга
дні жыцця майго яшчэ цяклі…
*+*
20 жніўня 2013 г. Косава.