Любимой...

Любимой...
Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
“Любай... ”
***
Калі цябе пакіну я...
Прачнешся – я кудысь прапаў...
І ты – адна...
Зусім адзіная...
А гэта – Бог мяне забраў.
 
Усё ў жыцці – у нейкі Час,
які нам Бог напрызначаў…
Сустрэць нас, і паразлучаць...
Не дапушчай ў сябе адчай.
 
Калі цябе пакіну я –
на зоркі ў неба паглядай...
Адна з іх – я, любімая...
А вось якая,
адгадай.
*+*
29 ліпеня 2014 г. Косава…