ПРА ГУЗіК ПЕНСіЯНЕРА.

ПРА  ГУЗіК  ПЕНСіЯНЕРА.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
 
Адарвалі гузік у мяне,ў трамваі…
І я на ім паехаў да “Канечнай”.
Каб пашукаць,
бо, дзе ж тут знойдзеш, пад нагамі…
Гузік адарвалі…
і якога ж лешага!
 
Гузік…
Гэта рэч – патрэбная!
Паглядзіце, людзі,
толькі нітачка матляецца…
Што з таго, што ён не срЭбраны…
Усяроўна ж – у магАзіне купляецца!
 
Ці то – ніткі выпушчаюць хліпкія…
Ці то – людзі ездзяць тут нягодныя…
Гузік…
Рэч яна і невялікая,
але ж – кожнаму спадобная!
 
Зашпіліць кашулю там…
Альбо – спінжак…
Ці – запасцам,
у бляшаначку умОсціць.
Ну, а мне без гузіка –
ніяк!
Я ж – прыстойны чалавек на вёсцы!
 
Кожны ж скажа на мяне – разява!
А не скажа,
дык унУтрах пасмяецца…
Шчэ й мянушку прысабачаць –
“безгуззЯвы”!
Ой, паеду да “канечнай”,
можа гузік мой там і знайдзЕцца…
*+*
ваечарам, на Лоджыі, у роспачы і горы