Нехта там...
Ноччу горад быццам ў коме...
Дзе-нідзе, гарыць акенца –
хтосьці там, мне незнаёмы,
ад бяссонніцы няймецца.
Каву п’е, цыгарку смокча...
Смутак сэрца жме шалёна –
і ня спіць ён гэтай ноччу,
чалавек мне незнаёмы.
Можа нейкае няшчасце,
зачапіла нейкім бокам,
і няма куды падацца –
ў сэрцы ноч,
як і за вокнамі...
*+*
...уначы, на Лоджыі