...і хоць бы зорачка упала...

...і хоць бы  зорачка упала...
Сакавік месяц.
Ноч і цішыня...
Насельніцтва сапе сабе на ложках.
На Беларусі – мір,
а не вайна.
А вось душы маёй чамусь трывожна…
 
Ды не чамусь,..
Я ведаю – бяда
з Радзімай сатварылася,
спакуссе…
...і хоць бы зорка ўпала,
каб мог жаданне загадаць,
і не сабе, а Беларусі...
 
Чаму ж кажу, што дзесьці тут – бяда ?
На выгляд – так усё благапрыстойна.
На вуліцах, у вёсках, ў гарадах...
А на душы чамусьці неспакойна.
 
Ды не чамусьці.
Разумеюць людзі ўсе
(і толькі што – не рвуцца нервы) –
зямляк падалей, ці сусед,
што будучыня наша –
тоне ў цемры.
 
Але,маўчаць...
Прыгнуўшы голавы, маўчаць...
Баяцца, нават у думках,
штось замусіць.
...і хоць бы зорка ўпала,..
каб мог я загадаць...
...адно на ўсіх жаданне беларусаў...
 
Не, не бывае цудаў на Зямлі.
Жаданні, людзі,
мы павінны споўніць самі.
 
Нашы бацькі,і мы,халопамі былі…
Няўжо ж і для дзяцей
такая доля стане?
*+*
ноччу, у Мінску, на Лоджыі