Юнацтва

Ніколі не трэба, мой сябр, спяшацца,
Да працы імкнуцца сламя галаву!
"Юнацтва! Аднойчы дано нам Юнацтва"-
Яшчэ неаднойчы я гэта скажу.
 
Заўсёды на свеце ўсё мы паспеем:
Жаніцца, дзяцей атрымаць і заснуць...
Але не шануем таго, што мы меем,
Жадаем толькі ,што варта пачуць.
 
....
 
Юнацтва заставіла ў сэрцы пакуту...
Цяжар і усмешку мінулых гадоў...
Ганаровую прыналежнасць да жмудаў
І гоман заўсёды сур'ёзных бацькоў.
 
Шалёныя спрэчкі на вуліцы ўноччы...
П'яныя размовы і думкі ў цішы.
На раніцу зноў прачынаюся ў ночвы,
Шукаючы сэнс у цікавым жыцці.
 
Нішто нас, навогул, ніколі не спыніць,
Заўсёды шукаць будзем толькі сваё...
Змагацца, гуляць і ,сапраўды, учыніць
Свой лёс, сваё шчасце і , нават, жыццё!
Молодость – недостаток, который быстро проходит.
Иоганн Вольфганг Гете