Хроника любви. год 1972...
(Дзяўчынцы Лёльке прысвячаецца)
Хроніка кахання. Год 1972.
Учора…
Учора сустрэлася Цуда…
Снежна было…
Мяцеліла…
Прыпынак аўтобусны, прыцемкі раннія…
Таўчомся на месцы – грэемся...
Бо вымерзла ўсё,
і нават разсудак.
У хустцы пуховай дзяўчыначка-пані…
Мы раптам вачамі сустрэліся…
Учора…
Учора мы ехалі разам,
на задніх аўтобуса месцах.
Згубіўся кудысьці наш розум,
бо размаўлялі аб нечым,
не рамантычным, не вечным…
…і ведалі толькі,
што больш нам ніколі
адзін ад другога
нікУды не дзецца…
Учора…
Учора для Цуда знайшлася прычына,
і дзень абяцаў быць ня змрочным.
На працу людзей вёз аўтобус прамёрзшы…
…і ехалі двое, з каханнем,
паненка-дзяўчына, ды хлопчык…
І кожны з іх маў ужо нешта нятаннае –
каханне, каханне, каханне…
І зіхацелі, як зоркі, іх вочы…
Было гэта цуда – Учора…
Гадоў назад таму сорак….
*+*
уначы, Мінску, на Лоджыі