Вот если бы могли мы подниматься в Полёт...

Вот если бы могли мы подниматься в Полёт...
Калі б маглі мы узнімацца у Палёт…
***
Спыніла шлях мой
бурная рака.
І дзе ж тут – брод...
Была б хоць лодачка якая...
Калі б я змог узняцца у палёт !
Бо, ўсё ж на Сьвеце,
хоць калісь –
лятае...
 
Чаму ўсяму ёсць месца ў высі ?
Ці, гэта – кропля,
ў вобразе сняжынкі,
ці, гэта – камень,
ў выглядзе пясчынкі ?
Яны ж, вось,
неяк,
над зямлёю
узняліся...
 
А каб і мне,
як ў сне дзіцячым,
узнесцісь лёгка над ракою...
Я стары стаў,
і дзесьці тыя сны
пастрачаны.
А то б – ляцеў,
і зьверху вам
махаў рукою...
 
А трэба плысці – шлях мой там,
за бурными ракі вірАмі.
І давядзецца не махаць,
а веславаць
маім рукам.
Каб не пайсці на дно,
як камень...
 
Сняжыначка папырхае –
ўпадзе.
Пясчыначка,
таксама ж – недзе зваліцца.
Я – чалавек,
мне прыдзецца валтузіцца ў вадзе,
каб па шляхУ
свайму
напраміцца...
*+*
вечарам на Лоджыі