Партызанскiя сувязныя

Партызанскiя сувязныя
Я хачу пакланiцца тым,
Хто не ведаў спалохаў i здрады,
Праз балоты, лясы i дым,
З данясеннем iшоў у атрады.
 
З гарадоў непакораных тых,
Праз кардоны фашысцкiх засад,
Я з павагай шаную iх,
Сувязных партызанскiх брыгад.
 
Абелiск … каля сцежкi клён,
I заўседы свежыя кветкi,
Гэта вам ад нашчадкаў паклон,
Вам, байцы партызанскай разведкi.
 
2013