Ты загляни, любимая, в глаза мне...

Ты загляни, любимая, в глаза мне...
Ты зазірні, каханая, мне ў вочы…
***
Каханая,
не калаціся сэрданькам бяз меры…
Няхай яно ў цябе спакойна крочыць.
Калі ня можаш
словам ты маім паверыць –
то, загляні мне ў вочы…
 
Каханая,
ня трэба сваё сэрца дзерці…
Яно, раптоўна, можа і саскочыць.
Калі чамусьці
мне ня хочаш верыць –
то, зазірні, каханая,
мне ў вочы…
 
Бывае,
чалавек не так, як трэба, скажа…
То нельга сваё сэрца запалошаваць –
ты паглядзі, каханая, уважліва
ў мае,
адкрытыя табе,
як вокны,
вочы…
*+*