Костёр детства

Костёр детства
Вогнішча дзяцінства.
 
Дагарэла вогнішча,
да той красы,
калі толькі дзе-ні-дзе агеньчыкі...
Вогненныя саламандрачкі-паненачкі –
ў танцах-скоках над вуголлем.
Чую я іх галасы...
 
Цемра лесу,
побач мітусіцца баязліва,
падбіраецца пабліжай,
ёй цікава –
што тут ноччу робіць чалавек,
без аніякай справы...
Каля вогнішча сядзіць –
шчаслівы...
 
Да спіны
прытУлілась бярозка...
Нам, удвух, ля вогнішча,
прыемна,
не пужліва, а журботна-патаемна...
Добра гэтай ноччу мне у лесе,
каля роднай вёскі...
*+*
ноччу, на Лоджыі