Уначы, на Радзіме
Вось так –
жывеш, жывеш,
пакрыху...
Як быццам конь ты, з сошкай.
І – цягнеш, цягнеш Час Жыцця, без перадыху...
А – навошта ?..
Не нарадзіўся – сам.
Цябе і не спыталі – нарадзілі...
На рукі мамка узняла,
і кажа – вось твая Радзіма !
І трэба – да Радзімы прывыкаць...
І – прывыкаеш, год за годам.
А лепшай – і не адшукаць,
калі,
жывеш ты – са сваім Народам...
Яго – “сягоняшнім” і “прошлым”...
І – будучыняй дажа !
А вось – навошта...
Гэта, ўсім –
тваё жыццё няхай пакажа...
*+*
на Лоджыі, ноччу