Один день Ивана Денисыча

Один день Ивана Денисыча
Адзін дзень Івана Дзянісыча.
 
РаніцОю злез я з печы,
шасць за дзьверы,каб уцекчы,
і ад жонкі, і ад цешчы,
бац, а пОперак сустрэча –
сын мой, тая шчэ малЕча,
хныча, атрымаў па пысе, ў спрэчцы,
і да бацькі тут жа прэцца,
тУліцца, каб пажалецца,
ў бойкі ж лезе, аж няймецца,
ну, й пажалеў яго, раменьцам…
 
Ой, далЕй ад спраў бы збегчы,
дзе-нібудзь ў цяньку залегчы,
ды й, запнуўся аб каменьчык,
палец збіў, а чым палечыш,
палец той, што пакалечыў,
але суседам быў прымечан,
працягнуў сусед мне глечык,
не з малаком, а з крЭпчай нечым,
па чарзе смактуем, крэкчам,
ты ж глядзі, і стала легчай…
 
Пасмакталі, ён мне шэпча,
пайшлі ў гараж, там слоік з “Леча”,
і, амаль што поўны, глечык,
нам ў сяльпо ня трэба бегчы,
палец твой там і залечым,
і лячылі, аж да вечара,
добры дзень, якога лешага,
і няма нічога сьмешнага
ў тым, што мы сябе пацешылі…
 
А яшчэ адна сустрэча
адбылась ў мяне пад вечар,
штурхануў мяне у плечы
хамаваты нейкі стрэчны,
матам аблажыў падлеччым,
і грабануў мяне, злыднЕча,
ў партманэ цяпер – галеча,
ў сэрцы – холад і пустэча,
і душа ад страху енча…
Дзень здарыЎся недарэчны…
*+*
ноччу на Лоджыі