Провалиться мне тут же, если я вам соврал...

Провалиться мне тут же, если я вам соврал...
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
ПРАВАЛіЦЦА МНЕ НА МЕСЦЫ, КАЛі Я ВАМ ШТО ЗБРАХАЎ.
***
Пайшоў я нАдысь па грыбочкі...
Чаго купляць !
Пацягнемся, і самі набяром !
Хадзіў па лесу я,
ажно да ночы...
Ды – анічога !
Акрамя што камароў.
 
Мне сустракалісь мухаморы...
Пустых бутэлек шмат...
А вось, каб грыб...
Ну, хоць адзін, каторы
паесці можна, дык – няма !
 
Прысеў ля нейкага балотца.
Цыгарку засмаліў, гарую...
І чую,
нехта да мяне цялёпаецца,
цераз балотца,
напрамую...
 
Ну, я жа чалавечак не з пужлівых...
Але, кіёчак нейкі падабраў...
Ў балотах не жывуць шчаслівыя,
каб нам ад іх чакаць дабра.
 
А уцякаць, паверце мне, дурота...
Вачэй няма на запатыліцы...
А той, які там прэ з балота,
шчэ можыць наўздагонку кінуцца !
 
Смалю цыгарку з выглядам героя,
якому мора – па калена...
А сам трасуся –
бо, кіёчак разі ж зброя...
Тут… кабы добрае палена...
 
А выпаўзла з балота сутварэнне...
Ня звер які… а проста мужычок...
Ну, росту можа што маленькага...
Маўчыць, смарчок...
Мо, лешы ?..
Ну, і я – маўчок...
 
Прысеў ён побач,
ні у чым як ні бывала.
Ну,
быццам і ня ён тут зараз пёр з балота...
А маё сэрца,
што дагэтуль аж скакала,
пакрыху цёўкаць стала,
без спяхоты.
 
І, раптам,
я пытанне чую...
Як быццам словы у маіх мазгах капошацца...
І разумею –
гэта ж лешы мне тэлепатуе,
маўляў, прыпёрся я сюды навошта ?
 
Канешне, мне такое непрывычна...
Але, размову трэба ж весьці.
І я, ў адказ, тэлепатычна –
што вось грыбкоў схацеў паесьці.
 
А іх – няма !
Дарэмна спадзяваўся !
Павыбралі ўсё нейкія засранцы.
Я ногі збіў, пакуль бадзяўся,
а шчэ да хаты трэ дабрацца...
 
Тэлепатую.
Сам скачу ў эмоцыях.
Натура жвавая – таму машу рукамі...
Бо, лешы ўсё дазнацца хоча,
мо я ад галадухі,
за грыбамі тут блукАю ?
 
Ну, я яму і выдаў сто рацэптаў !
У падрабязнасцях жывапісаў !
Зрабіць што трэба,
з грыбам тым, ці з гэтым,
каб смак быў,
як у царскіх страў...
 
Тэлепатую – смак які ў апёнкаў...
МалЕнькіх, хрусткіх, ў марынадзе...
Пра белыя, з смятанаю смажОныя...
І ежа гэта, і усладдзе...
 
Таму, не з голаду,
а з цягі да прысмакаў.
Жыццё ж у нас звычайнае –
што у мяне, што ў лешага.
Яда – не дзеля, каб пакакаць.
Смак ежы – каб жыццё пацешыць...
 
Калі б хто з боку нас пабачыў,
то – палічыў бы за вар’ятаў.
СтарЫя дурні моўчкі скачуць
у лесе, быццам малпяняты...
 
Баўбочуць ўсе пра тэлепатыю...
А у жыцці вы ёю карысталіся ?
Сустрэць такіх “спяцоў-аматараў”
вучоным нават не здаралася.
 
Паспачуваў, па-добраму, мне лешы...
Канешне жа, тэлепатычна зноў,
і запрасіў заходзіць, каб пацешыцца
размоваю пра стравы, што з грыбоў.
 
І – знік...
А я, як ветрам быў узняты,
і цераз міг, каб мне тут праваліцца,
ля роднай апынуўся хаты !
З грыбочкамі...
І як жа не дзівіцца ?
 
Пайшоў у лес я
з торбачкай, ды ножыкам.
Бо, торбачку лягчэй насіць рукамі.
А зараз на руках – вісяць два кошыка...
Адзін – з апёнкамі...
Другі – з баравікамі...
 
Не паверылі ў гішторыю такую ?
Пра тэлепатыю, пра лешага ?
А ўсё-ўсё праўда-точна !
Заходзьце ў госьці – пачастую
дарункам Лешага –
грыбочкамі !
*+*
увосень, надвячоркам, на Лоджыі.