Ёсць у мяне свой востраў.
Бераг дальні…
Край там – добры…
Ненасены на карты –
ёсць адзін цудоўны востраў.
Я туды ўначы лятаю…
Сонца ззяе…
Вецер з мора…
Пальмы з малпамі,
і птушкі.
З-пад гары – струмень крынічны,
рэчкай ціхаю пятляе…
Кветкі…
Зелень…
Таямнічна…
Там – заліў пясчаны, чысты.
Крабы бегаюць, па справах.
Я – таксама, справу маю…
Не напрамак…
А вяртлява…
Каб ісці, і не спяшацца –
ля ракі тапчу сцяжынку.
Каб гуляць, калі бываю…
Бераг дальні…
Край дзівосны…
Я туды – у снах лятаю.
Бо, у снах яго я маю –
таямнічы,
любы Востраў…
*+*
17 красавіка 2015 г.
Край там – добры…
Ненасены на карты –
ёсць адзін цудоўны востраў.
Я туды ўначы лятаю…
Сонца ззяе…
Вецер з мора…
Пальмы з малпамі,
і птушкі.
З-пад гары – струмень крынічны,
рэчкай ціхаю пятляе…
Кветкі…
Зелень…
Таямнічна…
Там – заліў пясчаны, чысты.
Крабы бегаюць, па справах.
Я – таксама, справу маю…
Не напрамак…
А вяртлява…
Каб ісці, і не спяшацца –
ля ракі тапчу сцяжынку.
Каб гуляць, калі бываю…
Бераг дальні…
Край дзівосны…
Я туды – у снах лятаю.
Бо, у снах яго я маю –
таямнічы,
любы Востраў…
*+*
17 красавіка 2015 г.