Дождь отчаяния

ДОЖДЖ РОСПАЧЫ.
Дзе ж ты, мая каханая дзяўчына?
Мне сонца не відаць з-за хмар,
і засціў дождж увесь зямны абшар,
і кроплі лепяць прама ў твар,
я адчуваў іх, нават што вачыма...
Цябе – няма...
Бог – даў,
і сам жа і забраў свой Дар.
Каб Час ды павярнуць…
Але, нажаль,
такое немагчыма...
Ляцелі кроплі, ахапляла сэрца ноч.
І толькі памяць
вобразам Тваім мяне лячыла.
Скуголіў вецер,
месяц крочыў боч,
а Час – не павярнуць.
Нажаль, такое,
нават Богу немагчыма...
Слязілісь кроплі, змешвалісь з слязьмі,
далЕй і жыць,
здаецца, што няма прычыны.
Паслухай, Бог,
да мілай ты мяне вазьмі,
бо, без яе,
Жыццё мне – немагчыма...
*+*
Отзывы
Шадуя Марина16.09.2018
БАЛЮЧАЕ....
*TaKotoroyNet*16.09.2018
Хорошее... Дождь - моя вечная слабость, потому мне нравится безоговорочно.
Жук Александр17.09.2018
Чаго ты слёзы льешь, як тая восень?
На неба глянь - цудоўнае! І - просінь...
Пішы, сябра! Пішы па-беларуску!
Ольга Миненко "Василёк"17.09.2018
А па- беларуску атрымливаецца прыгажэй. Пявуча и узбуджана.

