Калі падступяць жах і боль...
Калі падступяць жах і боль,
Лёс і жаданні не ў ладу,
Я ў думках у родны кут іду,
Каб успомніць усю сваю юдоль.*
Мой лепшы сябар, мудры клён,
Яго калісці дзед саджаў.
Як чараўнік умее ён
Забраць з душы маёй цяжар.
А за сялом – прыют бацькоў.
Тут могілкі стаяць у рады,
Ляцяць хвілінамі гады,
Кут знае – я сюды прыйшоў,
Каб памаліцца ў цішыні
І ўспомніць усё жыццё сваё.
Я прад вачамі бачу дні –
Ды іх няма – адно галлё.
Але ўспаміны прывялі
Мяне сюды, ў мой родны кут,
Дзе не было амаль пакут,
І жыў я быццам бы ў раі.
І слёзы падаюць, як град,
Паказваючы, што згубіў…
Усплакнуў, пакрочыў наўздагад,
І шлях далейшы аднавіў.
* юдоль – жыццёвы шлях
14.09.2018