Беларусь – мой родной уголок.

Беларусь – мой родной  уголок.
Беларусь – мой родны Кут
 
У Еўропе, на Зямлі...
Ёсць цудоўнейшае месца,
люд жыве тут невялікі –
беларусамі завецца.
Тут балоты і рачушкі,
азярышчы і лясы…
І, павольна-небягучыя,
песен края галасы.
Небагаты край, здаецца…
А прырода – чысты рай.
Беларуссю ён завецца.
Гэта мой, з дзяцінства, край.
Край, дзе мараю нясбытнай –
"лепей жыць, не як нібудзь"...
Але ўлады дабрабыту
не давалі, й не даюць...
Што дзіцёнку тыя "ўлады"?
То: бацькам яны – паны.
І ў маленцтве – ўсё да ладу,
без уладарнай маны!
Летам хлапчуку – раздолле!
З вопраткі – адны трусы.
А навошта нешта болей...
Ён бяжыць кудысь басы.
То, купацца зазывае
сябра з нейкага двара;
то, суніцы паспяваюць
на ўзвышшах, ля Дняпра.
У спякоту, ды й з абрыву,
ды й з разбегу, ўніз...
Ой-ёй!..
Бо высока і жахліва...
Але дзяўчатам ты – герой!
А суніцы... асалода...
Бо цукерак – не было!
Што дзіцячая свабода?
Гэта – воля для малога!
З раніцы, да позняй ночы
клопат мноства ў пацанят.
Бо: займацца тым, што хочаш,
гэта – не спаўняць загад.
Не, канешне, штосьці трэба
па двары дапамагчы…
На світанку схопіш хлеба,
з ганка скок, каб уцячы…
...матчын голас:
- Сынку,.. дзе ты?..
Паручэнняў табе шмат.
Мамка,.. хутка ж пройдзе лета…
Спраў... хвіліначкі няма!
…маці просіць... ёсць прычына...
Не прыказвае, бо – маць.
Хоць маленькі, а – мужчына.
Маці трэба памагаць.
Нацягаць вады з калодца.
З рэчкі – грады каб паліць.
Вось ужо ў зеніце сонца,
а яшчэ: рабіць, рабіць...
Трэ "бярозкі" панадзерці,
і ў свінарнік накідаць…
Божа... спраў... ажно да смерці...
А калі ж пазагараць?
Справадзіць гусей к балотцу,
бульбы з пограбу дастаць.
І яшчэ,.. яшчэ...
І хлопцу –
дня ўсё меней – пагуляць.
Праўда, ля калодца – стрэча.
Канапатая Ларыска тут.
Шып-заноза ў пальцы. Енча...
Выцягнуць няма каму.
Разглядаеш гэты палец,
бачыш, праўда, штось тырчыць…
Вось ужо і "дохтар" мАлец.
Трэба хворую лячыць.
Палец у рот, зубамі цапнеш!
Бо, які ў мальцА "струмент"?
Шчэпку ціха з пальца цягнеш...
Зубы ў "дохтара" – пінцэт.
Каля рэчкі, зноў, цікава…
Хлопцы ловяць уюна.
Ды, не так, зусім не спраўна!
Трэба ж паказаць, як правільнА!
На гародзе, пад бацвіннем,
у бульбянай бараздзе –
жаба, тоўстая, як свінка.
Мух наелась, ледзь паўзе.
Дзе жыве яна? Цікава...
І дзе будзе зімаваць?
Не спужалась, не ўцякае...
І ёй цікава назіраць
за вялізным чалавекам...
Для яе я – не хлапчук.
Але доўга дзівавАцца нЕкалі,
калі вольным быць хачу.
Паручэнні – гэта прАца.
Працу трэба парабіць.
А хлапчук усёж мае рАцыю,
як турботы палюбіць.
Справа ў тым,
што ў кожнай працы,
калі добра паглядзець,
стрэнеш розныя дзівАцтвы,
каб над імі разумнець.
Вось і скончылісь маркОты.
Маці скажа:
– Дзякуй, сын.
...і бяжыш сярод спякОты...
вольны, шчАслівы, басЫ…
 
Калісь прыснілась мне,
што дзесьці там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж ты згубіЎся?..
*+*
днём, у ліпені 2011 году,
у г.Косава, пад антонаўкаю ля калодзежа...