Вольноплывец.

ВОЛЬНАПЛЫВЕЦ.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Пайшоў на рэчку.
Думаў – нацягаю ракаў…
Гляжу, з далЕчы
мужык сплывае,
кверху сракай…
Плыве ў штыблетах,
спінжаке
і портках…
Грабе рукамі, як умелец…
А я ўжо думаў,
што ён – мёртвы…
Што – тапЕлец…
Падплыў паблІжай,
ткнуўся ў бераг носам…
Рака яго калыша,
на хвалях гойсае…
Спытаўся у мяне ён
цыгарэтку,
бо прытаміўся,
хоча адпачыць.
Тарашчу вочы я на дзіва гэта…
І трэба жа такое адмачыць !
Купаецца, сцярвец,
ў адзенні…
То, можа ён – антынудыст,
ну той, што голым – анідзЕ ?
Ці ў госці да каго
кірУе ўніз ?
Але, чаплЯцца да людзей ў вадзе –
дык я ж, не беларускі КэДэБіст…
Дзялюся з "вадзяным" я цыгарэткай,
дымлю,
ды й на яго дзіўлюсь…
Калі на вёсцы раскажу пра гэткае,
дык не павераць,
засмяюць…
Раскачагарыў цыгарэтку у маўчанні,
перавярнуўся у вадзе наадварот,
ды і паплыў далей,
дымок пушчаючы,
ну, чыста аднатрубны параход…
Паломнік, мабыць…
У Іерусалім…
Ці, ў Мекку…
Кудысьці ж надыць
чалавеку…
Адкуль плыве…
Куды паплыў…
Цікава…
Але, цяпер ужо – ня зведаць…
Так і не спытаў яго…
Разява…
І сумны,
пацягнуўся я да хаты,
снедаць…
Паеў за снеданнем гарачанькай яечні,
з патэльні падабраў астаткі
лустай хлеба…
А з думак не зыходзе той мужык –
які плыве па рэчцы,быццам воблака па небу…
Не з нейкай мэтай…
Проста – вольнаплывец…
Не – ў Іерусалім…
Не – ў Мекку…
Плыве кудысьці сам сабе…
Шчаслівец…
*+*

