Начныя шляхі сноў нашых

Начныя   шляхі   сноў  нашых
Над зямлёю,
ў шлях няблізкі,
сон нясе мяне цішком…
Там,
далёка дзесьці,
Дом.
Ў ім прайшло маё дзяцінства.
Сон прарывісты, трывожны –
можа знікнуць, на бяду.
І тады я упаду,
як архангел той бязбожны…
 
І таму –
за сон трымаюсь,
учапіўшысь – каб ня збег.
Сон, як нейкае кіно…
Я – дзіцёнак вінаваты.
І лячу на кліч: – Алег !
Матчын голас:
– Дзе ж ты, мАлы ?
Спаць ужо пара даўно.
Ноч на вуліцы,
да хаты !
 
Сон нясе мяне ў дзяцінства…
Там мой Дом,
там маці кліча.
Хутка я яе пабачу…
Дзеці…
Мы –
як з дрэваў лісце,
адлятаем з ветрам жЫцця,
у надзеях –
дзесьці смачна…
І ня ведаем,
што маці –
па за нас, на хаце, плача…
 
Памяць, памяць…
Як у снах ты таямніча…
*+*
(шлях – путь)
вечар, Мінск, Лоджыя