Иллюзия Оценки

Ілюзіі Адчуванняў. Ілюзія Ацэнкі.
 
Я бяру на далоні,
з набыцця, з нажытога…
На жыццёвым каб склоне
ўразумець –
што з чаго тут
паболей намнога…
 
Быццам створы адкрыліся…
Сыпле, сыпле бясконца,
і з таго, што здарЫлася,
і з таго,
што няспоўніцца…
 
Тут – пустое, і – добрае,
і – сьвятое, і – дрэннае.
Вось за гэта – мне сорамна…
А вось гэта –
прыемнае…
 
Год – цяжкІ…
Год – з лягчынкаю…
Працаёмкія месяцы…
І – хвіліны з учынкамі…
У далонях –
ня месцяцца…
 
Апусціў я далоні.
Кінуў спробу узважыць…
Хай,
калі пахароняць,
кожны нешта ды скажа…
*+*
ноч, Мінск, Лоджыя