Здалёк...

Ці, гэта вецер шэпча ў полі...
Ці, гэта, мо гамоніць гай...
– Не забывай мяне ніколі...
Бо я вярнусь...
Не забывай...
Ці, гэта птушак перасуды...
Ці, гэта плача твой адчай...
– Не адлятай адсюль нікуды...
Бо я вярнусь...
Не адлятай...
Ці, гэта рэчка моліць плынню...
Ці, гэта сам здалёк малюся…...
– Ня вер нікому, што я згінуў!
Бо я – жывы!
І я – вярнуся!
*+*
ноч,Мінск, Лоджыя
Отзывы
Зуев Сергей Михайлович01.04.2018
Вось гэта я разумею, гэта і ёсць сапраўдныя вершы!
Вельмі спадабаліся! Дзякуй вялікі!
Буйницкий Олег01.04.2018
Багдановіч прасіў яму аддаць.
Я не аддаў...
Дык ён ад гора і захварэў і ....

