Зимней ночью

Зимней ночью
Мой Дом мяне паклікаў,
да сябе…
Адзін ён там –
на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі...
І мышанЯтка у ім, у падполлі дзесь,
шкрабе…
Навокал ціш –
зляцелі ў край замежны птушкі...
 
Ніхто з калодзежа вады не цягне,
каб напіцца...
Ніхто не адчыняе дзьверы,
каб ўвайсьці...
І не скрыпяць ад крокаў палавіцы...
Дом мяне кліча –
каб прыехаў пагасьціць.
 
А я сяжу, ў самоце,
ў Менску...
І сніцца Дом мне,
сніцца як ён кліча –
каб ехаў я,
бо дужа Дому кепска –
у адзіноце
дрэнна, непрывычна...
*+*
ноч, Мінск, Лоджыя